Беларусь умацавала мяжу на літоўскім, латвійскім і ўкраінскім напрамку


Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў пытанні бяспекі з кіраўніком Дзяржаўнага памежнага камітэту Леанідам Мальцавым.

«Вось я ніяк не магу прывыкнуць да гэтых вашых беспілотнікаў, – цытуе Аляксандра Лукашэнку агенцтва БелаПАН – Калі яны даюць эфект і вы так менш сродкаў выдаткоўваеце на ахову мяжы, больш выяўляеце парушальнікаў і гэтак далей – калі ласка, няхай гэта сучаснае будзе, але не дай бог мы няправільным шляхам пойдзем – гэтага дапусціць нельга», – заявіў кіраўнік Беларусі.

Леанід Мальцаў запэўніў Лукашэнку, што беспілотнікі сапраўды зніжаюць кошты аховы дзяржаўнай мяжы. Кіраўнік памежнай службы таксама паведаміў, што на ўкраінскім, літоўскім і латышскім напрамку ўзмоцнены ўзровень інжынернага абсталявання (калючы дрот, назіральныя вышкі і г.д.).

ЮВ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў