Уладзімір Ізотаў побач з Ігарам Бокім. Архіўны здымак
У актыве беларускай каманды ўжо сем медалёў.
Уладзімір Ізотаў заваяваў залаты медаль на Паралімпійскіх гульнях-2016 у Рыа, стаўшы чэмпіён у плаванні на дыстанцыі 100 м брасам у катэгорыі «SB12».
У фінальным заплыве беларус паказаў час 1 хвіліна 6,82 секунды і абнавіў свой уласны рэкорд Паралімпіядаў, усталяваны 4 гады таму ў Лондане. Пры гэтым сусветны рэкорд, усталяваны ў 2014-м украінцам Аляксеем Федынай, захаваўся.
Чытайце таксама >>> Хакеры ўзламалі базы WADA і сцвярджаюць, што атлеты ЗША прымалі допінг
Гэта першае золата 28-гадовага Уладзімір Ізотава на Паралімпіядах.
За некалькі гадзіна да выступу Ізотава золата ў скарбонку беларускай зборнай прынёс таксама і фехтавальшчык-вазочнік Андрэй Праневіч. Відэазапіс ягонага выступу ніжэй:
Раней тры залатыя медалі і адну бронзавую ўзнагароду заваяваў плывец Ігар Бокі, яшчэ адна бронза на рахунку кідальніка дзіды Аляксандра Трыпуця.
НМ, belsat.eu, паводле Sport.tut.by