Беларус уцёк з расейска-беларускай мяжы і «уратаваў» 2 тоны ялавічыны


Як паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляду, падчас правядзення супрацоўнікамі Себежскай мытні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на расейска-беларускай мяжы быў выяўлены факт перамяшчэння з Беларусі ў Расею 2 тонаў ялавічыны без маркіроўкі, ветэрынарных і транспартных дакументаў.

«Перамяшчэнне тавару ажыццяўлялася з парушэннямі ветэрынарна-санітарных правілаў у транспартным сродку, не прызначаным для перавозкі мясной сыравіны, адсутнічала халадзільнае абсталяванне», – цытуе Рассельгаснагляд naviny.by.

Глядзіце таксама >>> Санкцыйныя стосы палаюць

Пасля таго, як беларускі кіроўца даведаўся, што тавар не прапусцяць ён «самавольна пакінуў без дазволу кантрольных органаў» месца кантролю і хутчэй за ўсё накіраваўся ў Беларусь.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў