«Беларус у ЗША ўзяў на працу 20 суайчыннікаў. Усіх давялося звольніць»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGdnNZcmNIVUswTkUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч лічыць, кіраўніцтва Беларусі разбурае беларускую ментальнасць, адвучваючы суайчыннікаў працаваць і жыць паводле закону.

«Многія пакаленні беларусаў выхаваныя на законапаслухмянстве. Мы жылі 400 гадоў, нават больш, паводле Статута, паводле закону. Цяпер у нас гэта бураць: жывуць не паводле закону, а па ўказцы начальніка», – так гісторык тлумачыць прыроду беларускай цярплівасці.

Перастаючы быць законапаслухмянымі, беларусы развучваюцца і працаваць:

«Улада свядома кідае кавалкі хлеба, косткі тым, хто можа бунтавацца: працаўнікам вялікіх прадпрыемстваў. Яны мала працуюць, але атрымліваюць на гарэлку і на хлеб. І маўчаць. Пакаленні беларусаў адвучваюцца працаваць. Мой сябра ў Амерыцы 10 гадоў, стварыў фірму, набраў 20 беларусаў. Нядаўна званю – кажа: усіх звольніў. «Чаму?» – «Давай грошы, не хачу рабіць». Таджыкі, узбекі ў яго працуюць…»

Гэта фрагмент праграмы «Размова дня», якая выходзіць на «Белсаце» штодня пасля вячэрняга выдання навінаў «Аб’ектыў» (21:00) апрача выходных.

Глядзець «Размову дня» цалкам.

І.А., belsat.eu

Стужка навінаў