Беларусь у лідарах паводле смяротнасці ад забруджанага паветра


Навукоўцы сабралі дадзеныя з больш чым трох тысяч месцаў (сельскіх і гарадскіх). Даследнікі рабілі маніторынг забруджвання зямлі, выкарыстоўваючы спадарожнікавае вымярэнне і паветраны транспарт.

Аналіз паказаў, што 92% насельніцтва Зямлі жывуць у месцах, дзе ўзровень забруджвання паветра перавышаюць нормы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Эксперты вылучылі два паказнікі – абсалютную лічбу смерцяў і колькасць смерцяў на 100 тысяч насельніцтва, піша The Guardian.

Паводле першага «перамагае» самая населеная краіна свету Кітай. Там штогод ад хваробаў, звязаных з забруджваннем паветра, памірае больш 1 мільёна 32 тысяч чалавек.

Лідар паказніка «колькасць смерцяў на 100 тысяч насельніцтва» – Украіна (120 чалавек). 2-ая – Балгарыя (118 чалавек), 3-яя  – Беларусь (100 чалавек), 4-ая – Расея (98).

Сярод самых чыстых месцаў – Фіджы, Бруней, Кірыбаці, Мікранэзія, Вануату, Ісландыя.

Раней агенцтва ААН па ахове навакольнага асяроддзя папярэджвала, што шкодныя выкіды ад аўтамабіляў, электрастанцый ды іншай прамысловасці забіваюць да 3 мільёнаў чалавек штогод ва ўсім свеце. Забруджванню таксама спрыяюць пыльныя буры ў месцах, блізкіх да пустэльняў.

Поўны спіс краінаў тут.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў