Беларусь створыць другую авіякампанію для міжнародных перавозак


Праектам зоймецца «Горадняавія». Зараз распрацоўваецца бізнес-план.

Міністэрства транспарту і камунікацый плануе стварыць яшчэ адну авіякампанію, якая будзе займацца міжнароднымі пасажырскімі перавозкамі.

«Ёсць даручэнне прадпрыемству «Гародняавія» стварыць другую міжнародную пасажырскую авіякампанію ў Беларусі»,– перадае словы кіраўніка Міністэрства транспарту і камунікацый Анатоля Сівака РІА «Новости».

На думку міністра, новая кампанія мусіць стварыць канкурэнцыю авіякампаніі «Белавія».

Авіякампанія «Белавія» здзяйсняе рэйсы ў больш за 40 аэрапортаў Еўропы і Азіі. У яе паветраным парку налічваецца 26 самалётаў.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў