Беларусь стала сусветным лідарам па росце колькасці прыватных самалётаў


У 2006 годзе ў Беларусі быў зарэгістраваны толькі адзін прыватны самалёт. У 2016-ым іх колькасць вырасла да 13. Такім чынам, рост склаў за 1 200 % – самы вялікі за дзесяць гадоў у свеце.

Пра гэта паведамляецца ў даследаванні кампаніі «Knight Frank» аб размеркаванні дабрабыту на планеце «The Wealth Report 2017».

Следам за Беларуссю ідзе востраў Мэн, дзе колькасць прыватных самалётаў за 10 гадоў павялічылася з 9 да 69 (рост – 667 %), Казахстан – з 4 да 28 (600 %), Азербайджан – з 2 да 13 (550 %) і Ганконг – з 20 да 127 (535 %).

Сусветны лідар па колькасці прыватных самалётаў – ЗША.

ЮВ, belsat.eu, паводле myfin.by

Стужка навінаў