Беларусь стала назіральнікам у Шанхайскай арганізацыі супрацы


Адпаведнае рашэнне прынялі лідары краінаў-чальцоў ШАС на паседжанні ва Уфе.

Раней статус назіральнікаў у ШАС мелі 5 краінаў Афганістан, Індыя, Іран, Манголія і Пакістан. Беларусь, Турцыя і Шры-Ланка мелі статус партнёра па дыялогу.

Беларусь падала заяўку на павышэнне статусу ў ШАС у 2005 г. Статус назіральніка дазваляе краіне ўдзельнічаць у мерапрыемствах больш высокага ўзроўню.

«У сувязі з вашым прыездам ва Уфу хацеў бы павіншаваць Вас з тым, што задача, якую вы ставілі перад Беларуссю (у арыгінале Белоруссия) і папрасілі нас падтрымаць у рашэнні гэтай задачы: павышэнне статусу Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацы», – сказаў прэзідэнт Расеі Уладзімер Пуцін кіраўніку Беларусі 8 ліпеня.

На паседжанні ва Уфе, дзе цяпер праходзіць саміт ШАС, лідары краінаў-чальцоў гэтай арганізацыі падпісалі рашэнне аб пачатку працэдуры прыёму Індыі і Пакістана ў члены ШАС. Статус партнёра па дыялогу атрымалі Азербайджан, Арменія, Камбоджа і Непал.

Чытайце таксама >>> Тэлеканал «Россия» паспрабаваў выкрыць вядомага блогера Іллю Варламава, які зрабіў скандальны фотарэпартаж з Уфы

У ШАС на дадзены момант уваходзіць Расея, Кітай, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан і Узбекістан.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў