У мужчыны не было спецыяльнага дазволу на перавоз антыкварнага аўта.
Паводле законаў ЕЗ, на аўтамабіль, які каштуе больш 50 тысяч еўра і ўзрост якога складае 75 гадоў, трэба прад’яўляць спецыяльныя дакументы.
Выпадак здарыўся ў Кузніцы. Мужчына меў на прычэпе тры аўта, якія купіў у Нідэрландах: Franklin Airman тыпу 12A з 1928 году, Rolls Royce з 1937 і Jaguar з 1951.
Высветлілася, што беларус падрабіў дакументы ў надзеі, што зможа перасекчы мяжу без неабходнага дазволу.
47-гадовага мужчыну затрымалі за фальсіфікацыю дакументаў. Ён прызнаў віну і даў тлумачэнні. На сайце памежнай службы не ўдакладняецца, што будзе з аўтам, і ці прызначылі беларусу штраф.
ДР belsat.eu