Беларус спрабаваў абрабаваць салон сотавай сувязі ў Санкт-Пецярбургу


Налётчыка затрымалі.

Паводле праваахоўных органаў, 14 студзеня мужчына ў медычнай масцы з пнеўматычным пісталетам увайшоў у краму «Связной». Злачынца запатрабаваў менеджэраў адкрыць касавы апарат.

Яму ўдалося вынесці 11 тысяч расейскіх рублёў ($ 185) і 7 мабільных тэлефонаў. Аднак збегчы ён не змог – супрацоўнікі краму націснулі на трывожную кнопку і выклікалі паліцыю.

Супраць 49-гадовага госця з Беларусі ўзбуджаная крымінальная справа за разбой.

ДР belsat.eu паводле Фонтанка.ru

Стужка навінаў