Беларусь шукае альтэрнатыву расейскай нафце


«Белнафтахім» пацвердзіў афіцыйна, што разглядаецца за новымі пастаўшчыкамі.

«Мы адпрацоўваем розныя рэжымы, калі скончыцца падатковы манеўр. Застаецца адзін год», – сказаў кіраўнік канцэрну «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка.


Закон аб падатковым манеўры дзее ў Расеі ад летась: цягам двух гадоў з мэтай стымуляваць перапрацоўку нафты ўнутры краіны экспартныя мыты на нафту павінныя скараціцца, а падатак на здабычу карысных выкапняў – вырасці. Ад манеўра Беларусь страціць $ 1 млрд. Кампенсацыяў за гэта была згода Масквы, каб прыбытак ад мыта экспарту нафтапрадуктаў з Беларусі цалкам заставаўся ў Беларусі.


Ляшэнка заявіў, што Расея пакуль не вярнулася да паставак нафты ў Беларусь у ранейшых абʼёмах. «Пакуль мы ў рэжыме чакання», – цытуе кіраўніка канцэрну TUT.BY.

У кастрычніку Расея і Беларусь дамовіліся пра шляхі выхаду з нафтагазавага канфлікту, які разгарэўся сёлета. Першы крок насустрач Менск зрабіў, вярнуўшы старыя тарыфы на транзіт расейскай нафты. У адказ на гэта Расея паабяцала аднавіць абʼёмы яе паставак беларускаму боку, як толькі Беларусь у поўным абʼёме пагасіць запазычанасць $ 300 млн за расейскі газ.

Паводле звестак на 28 кастрычніка, запазычанасць усцяж не пагашаная. Менавіта праз гэтую запазычанасць Расея вырашыла скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь у трэцім квартале да 3,5 млн тон, ад чаго Беларусь страціла 0,3% ВУП.

Беларусь ужо аднавіла пастаўкі нафты з Азербайджана: першы танкер з 85 тонамі прыбыў адтуль у Адэскі порт 19 кастрычніка. Пасля адпампавання ў берагавыя ёмістасці нафта будзе адправіцца чыгуначнымі цыстэрнамі на Мазырскі НПЗ.

ДД

Стужка навінаў