Беларус схаваў на сваім целе 200 пачак цыгарэтаў і хацеў правезці іх у Літву (ФОТА)


Мужчыну з кантрабандаю затрымалі літоўскія памежнікі: зламысніку пагражае штраф да трох тысяч еўраў.

40-гадовы мужчына хацеў перасекчы мяжу на ровары. Ягоныя дакументы былі ў парадку, аднак ён дзіўна перасоўваўся, паведамляе ru.delfi.lt. Апынулася, што пад адзеннем на грудзях, жываце і нагах няўдалы кантрабандыст схаваў 200 пачкаў цыгарэт NZ Gold Superslims з беларускімі бандэролямі.

Беларуса дапрасілі і адпусцілі, а нелегальны тавар канфіскавалі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў