Беларусь прыме на аздараўленне дзяцей з Сірыі


22 траўня Лукашэнка падпісаў указ аб выдзяленні сродкаў для арганізацыю адпачынку 80 дзяцей з Сірыі. Яны прабудуць у Беларусі два тыдні з 14 па 28 жніўня.

Палова з іх паедзе адпачываць у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня», іншыя – у дзіцячы аздараўленчы лагер «Крынічка». Дзяцей пазнаёмяць з беларускімі традыцыямі і культурай, адзначаецца ў паведамленні прэс-службы.

Адзначаецца, што рэалізацыя праекту пасадзейнічае развіццю беларуска-сірыйскіх адносін і ўмацаванню пазітыўнага іміджу Беларусі за мяжой.

Раней Беларусь выдзяляла грошы на аздараўленне ў Беларусі японскіх дзяцей з пацярпелых пасля землятрусу ў 2011 годзе тэрыторый.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары