Беларусь прапанавала свой варыянт вырашэння крызісу ва Украіне


Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей у інтэрвю «Агульнанацыянальнаму тэлебачанню», аднак змест беларускіх ініцыятываў не раскрываецца.

«У апошні час беларускі бок таксама зрабіў шэраг прапаноў украінскаму і расейскаму боку адносна далейшых крокаў па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу».

Чакаецца, што яны будуць абмяркоўвацца сёння ў Менску на сустрэчы трохбаковай кантактнай групы. 11 лютага ў беларускай сталіцы чакаюць пасяджэння кіраўнікоў Украіны, Нямеччыны, Францыі ды Расеі ў «нармандскім фармаце».

Менск раней ня браў удзел у перамовах па вырашэнні ўкраінскага крызісу, абмяжоўваючыся прадстаўленнем пляцоўкі для сустрэчаў канфліктуючых бакоў, адзначае «Росбалт».

Паводле палітычнага аглядальніка Паўлюка Быкоўскага, пакуль кіраўнікі дзяржаваў не прыедуць у Менск, нельга казаць, што сустрэча адбудзецца.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў