Беларусь прадставіла новы бронеаўтамабіль на выставе ў Францыі


V-1 – ідэальны для вайсковых дзеянняў у гарадах.

На міжнароднай выставе ўзбраенняў «EUROSATORY-2016» у парыжскім прыгарадзе Вільпент Менскі завод колавых цягачоў упершыню прадставіў макетны ўзор айчыннага лёгкабранявога аўтамабіля V-1.

Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт Беларусі паведамляе, што распрацоўнікі ўлічылі досвед лакальных баявых дзеянняў і ўзброеных канфліктаў апошніх дзесяцігоддзяў і ўжылі ў V-1 шэраг інтэлектуальных рашэнняў, якія забяспечваюць сучасны ўзровень тактыка-тэхнічных характарыстык.

Наведнікі стэнда МЗКЦ таксама ўбачаць цягач МЗКЦ-600201 з колавай формулай 8х8: то бок, усе колы – прывадныя.[/vc_column_text][vc_single_image image=”212649″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Гэты цяжкавік распрацаваны ў межах канцэпцыі адзінага сродку рухомасці ўзбраенняў «Волат». Аўтамабіль абсталяваны дызельным 6-цыліндравым турбіраванным рухавіком Caterpillar C15 ACERT магутнасцю 403 кВт (540 к. с.). Цягач здольны перавозіць 16 тонаў грузу, пераадольваць брод глыбінёй больш за адзін метр і пераадольваць уздымы ў 70 %. На шасі могуць мантавацца розныя віды ўзбраення.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў