Беларусь – першая ў СНД па росце беспрацоўя


Тэмпы росту беспрацоўя ў нашай краіне самыя высокія ў СНД, а дапамога па беспрацоўі – самая нізкая.

За апошні год у Беларусі колькасць беспрацоўных павялічылася на 37,1 %, у той час як у Казахстане – на 23 %, у Малдове – на 22,8 %, у Арменіі – на 11,5 %, У Азербайджане – на 11 %, у Расеі – на 6 %.

Ва Украіне колькасць беспрацоўных знізілася на 7,7 %, у Кыргызстане – на 2,1 %, у Таджыкістане – на 0,6 %.

Такія дадзеныя вынікаюць са справаздачы Статыстычнага камітэту СНД.

Што тычацца дапамогі па беспрацоўі, то ў Беларусі яна самая нізкая сярод краінаў СНД – Br 261,3 тыс. альбо $ 13. У сваю чаргу, напрыклад, у Азербайджане дапамога складае $ 162, У Малдове – $ 69, ва Украіне – $ 59.

Пра іншыя паказнікі беларускай эканомікі, які не ўсяляюць аптымізму, – у нашым відэасюжэце.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў