Беларусь перадала бібліятэцы Ватыкану збор твораў Скарыны


Нацыянальная бібліятэка дасылае асобнікі выдання найбуйнейшым музеям і бібліятэкам свету.

Сяргей Алейнік, беларускі амбасадар у Вялікай Брытаніі і ў Ватыкане па сумяшчальніцтве, узяў удзел у навагодняй аўдыенцыі Папы рымскага для дыпламатычнага корпусу. Падчас сустрэчы Францішка з пасламі адбылася кароткая размова Сяргея Алейніка з пантыфікам, падае прэс-служба МЗС.

Сяргей Алейнік і Чезарэ Пасіні з апошнім, 20-м томам выдання «Кніжная спадчына Францішка Скарына». Фота – прэс-служба МЗС РБ

Падчас сустрэчы з прэфектам Ватыканскай апостальскай бібліятэкі Чезарэ Пасіні амбасадар перадаў яму факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» – падарунак ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Паводле Нацыянальнай бібліятэкі, на сёння вядома пра існаванне ў свеце 520 кніг Францішка Скарыны, асноўная іх частка ў Расеі, Польшчы, Нямеччыне і Чэхіі. Асобнікі кніг першадрукара знаходзяцца ў 50 краінах. У Беларусі ёсць 28 кніг.

Кнігу выдалі летась, яна складаецца з 20 тамоў.

Ватыканскі візіт Сяргея Алейніка працягнецца да чацвярга, 11 студзеня.

ДД

Стужка навінаў