Беларусь перадала ААЭ праект пагаднення аб адмене візаў


Беларусь перадала Аб’яднаным Арабскім Эміратам праект пагаднення аб узаемнай адмене віз, паведаміў першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка сёння на пасяджэнні верхняй палаты беларускага парламента, піша БелТА.

«У лістападзе 2017 года мы ўжо перадалі эмірацкаму боку пагадненне аб узаемнай адмене віз. Уласна, мы там прадугледжваем стандартныя ўмовы – гэта знаходжанне разавае не больш за 30 дзён і не больш за 90 дзён па сукупнасці ў год Так, як гэта робіцца намі з іншымі краінамі», – сказаў першы намеснік міністра.

Раней сёння на пасяджэнні Савет Рэспублікі ўхваліў ратыфікацыю пратаколу аб ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у міжурадавае пагадненне Беларусі з ААЭ аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў.

Гэты пратакол быў падпісаны ў Менску 10 траўня 2017 года для спрашчэння візавага рэжыму для грамадзян Беларусі і ААЭ, якія маюць не толькі дзеючыя дыпламатычныя, але таксама службовыя і спецыяльныя пашпарты. У адпаведнасці з пратаколам ўладальнікі службовых пашпартоў Беларусі і спецыяльных пашпартоў ААЭ змогуць уязджаць, заставацца, выязджаць або перамяшчацца транзітам па тэрыторыі іншых дзяржаваў без візаў на тэрмін, які не перавышае 90 дзён.

КА, belat.eu

Тэгі: , ,
Глядзі таксама
Каментары