Беларусь пазычыла ў 2015 годзе $ 1,87 млрд, аддала пазык $ 1,78 млрд


Фота vilingstore.net

Вонкавы дзяржаўны доўг Беларусі па стане на 1 лістапада 2015 года склаў $ 12,5 млрд, зменшыўшыся з пачатку года на $ 90,5 млн (з улікам курсавых розніц), або на 0,7 %.

Пра гэта 30 лістапада паведамілі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.

За 10 месяцаў гэтага года Беларусь узяла крэдытаў на агульную суму $ 1,87 млрд (у тым ліку ў Расеі – $ 1,37 млрд, у Кітаю – $ 445,5 млн, у Міжнароднага банку рэканструкцыі і развіцця – $ 53,1 млн), падае telegraf.by.

Пагашэнне вонкавага дзяржаўнага доўгу ў 2015 годзе склала $ 1,78 млрд (у тым ліку еўрааблігацыі – $ 1 млрд, па крэдыце ЕўрАзЭС – $ 264,8 млн, па крэдыце ўраду Расеі – $ 237,5 млн і інш.).

Унутраная дзяржаўная пазыка на 1-га лістапада 2015 склала Br 80,1 трлн, павялічыўшыся з пачатку года на Br 31,7 трлн, або на 65,6 %.

У цэлым дзяржаўны доўг Беларусі на 1-га лістапада 2015 склаў Br 297,9 трлн, павялічыўшыся ў параўнанні з пачаткам 2015 на 100,4 трлн рублёў, або на 50,9 %.

МЯ, паводле telegraf

Глядзі таксама
Каментары