Беларусь пазмагаецца за правядзенне ЧС па хакеі ў 2021 годзе


Афіцыйныя дакументы ўжо накіраваныя ў Міжнародную федэрацыю хакею. Пра гэта паведаміў генеральны сакратар беларускай Федэрацыі хакея Яраслаў Заўгародні.

Паводле яго, на бліжэйшым паўгадавым кангрэсе стане вядома, хто будзе нашымі асноўнымі канкурэнтамі. У кулуарах ужо кажуць пра тое, што заяўку на правядзенне ЧС-2021 годзе плануе падаць Фінляндыя, якую Заўгародні назваў вельмі сурʼёзным супернікам.

«У выпадку няўдачы мы будзем падаваць заяўку на правядзенне чэмпіянату свету 2022 года. Але заяўка на ЧС-2021 дасць нам пэўную перавагу. Мы ўпэўненыя, што альбо ў 2021, альбо ў 2022 годзе мы павінны атрымаць форум», – адзначыў Заўгародні.

Менск прымаў Чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе. Тады ў спаборніцтвах перамагла Расея. Другое і трэцяе месца былі за Фінляндыяй і Швецыяй. Беларусь дайшла да чвэрцьфіналу, у якім з лікам 3:2 прайграла шведскай зборнай.

ДР belsat.eu паводле by.tribuna.com

Стужка навінаў