Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты


З 1 ліпеня Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай прасторы ЕўрАзЭС.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу беларускага ўраду, адпаведнае рашэнне прадугледжвае пастанова Савета міністраў №484 ад 27 чэрвеня 2017 году.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту ўзрасла ад 80 да 80,9 долара за тону, на бензін – з 44 да 44, 4, на лёгкія і сярэднія дыстыляты – з 24 да 24,2. Такая ж пошліна ўстаноўленая на дызельнае паліва, бензол, змазачнае і іншыя віды масел.

Папярэднім разам стаўкі былі зніжаныя сёлета 1 чэрвеня, але да таго павышаліся ў сакавіку, лютым і мінулай восенню.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары