Беларусь павысіла экспартныя мыты на нафтапрадукты і тарыфы на транспартыроўку нафты


1 кастрычніка Беларусь павысіла экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюзу (ЕАЭС). Такое рашэнне прынятае ў адпаведнасці з пастановай ураду № 773 ад 27 верасня.

Стаўка экспартнай мыты на сырую нафту вырасла з $ 80 да $ 91,9 за тону. Мыта на прамагонны бензін павысілася з $ 56,8 да $ 65,2, на таварныя бензіны – з $ 48,8 да $ 56 за тону.

Мыта на лёгкія, сярэднія дыстыляты складае $ 36,7 за тону (раней – 32). Такая ж мыта вызначаная для дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных ды іншых алеяў.

А з 11 кастрычніка Беларусь падымае тарыфы на транспартыроўку нафты па магістралях «Гомельтранснефть Дружба» і «Полоцктранснефть Дружба».

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.com

Стужка навінаў