Беларусь падпісала Мытны кодэкс ЕАЭС

video

Гэту інфармацыю пацвердзіла прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

Паводле РІА, цяпер Мытны кодэкс паступіў у ЕЭК і бліжэйшым часам будзе апублікаваны на сайце.

5 красавіка прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык не выключыў, што Менск падпіша Мытны кодэкс бліжэйшым часам. 11 красавіка Пуцін і Лукашэнка правялі тэлефонную размову.

У ЕАЭС уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея. Лідары іншых краінаў падпісалі Мытны кодэкс 26 снежня 2016 года на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічната савету ў Санкт-Пецярбургу. Тады Лукашэнка не паехаў на сустрэчу. Эксперты лічаць, што гэтым дэмаршам Лукашэнка хацеў прадэманстраваць незадаволенасць пазіцыяй Крамля.

Мяркуецца, што Кодэкс уступіць у сілу з 1 ліпеня 2017 года.

Дачыненням Беларусі і Расеі да нядаўняй сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Санкт-Пецярбургу замінаў нафтагазавы канфлікт. Падчас візіта кіраўніка Беларусі ў Расею 3 красавіка былі дасягнутыя пэўныя дамоўленасці па сплаце доўгу.

Паводле палітычнага аглядальніка Алеся Лагвінца, вынікам перамоваў у Санкт-Пецярбургу стала перамога Пуціна: «Расея дамаглася свайго: яна будзе атрымоўваць за газ столькі, колькі прасіла».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары