Беларусь пачынае развіваць дзяржаўную сетку электразарадных станцыяў


Канцэпт электракару i8 BMW, паказаны на аўтамабільнай выставе ў Франкфурце ў 2011-м годзе. Фота – Ma Ning / Xinhua / ZUMAPRESS.com

Праз 12 гадоў у краіне павінна з’явіцца больш за 1300 станцыяў падзарадкі электракараў.

Згодна з зацверджанай Саветам міністраў праграмай, да 2030 года ў Беларусі павінныя з’явіцца 1304 электразарадныя станцыі: 1224 станцыі паставяць у гарадах і мястэчках, 80 будуць дзейнічаць на асноўных аўтамагістралях. Адлегласць паміж дзвюма бліжэйшымі станцыямі будзе складаць ад 50 ад 70 кіламетраў.

Улады плануюць усталяваць таксама 25 суперхуткіх электрозарядных комплексаў у сталіцы і абласных цэнтрах, а таксама на асноўных аўтамагістралях (з адлегласцю паміж дзвюма бліжэйшымі станцыямі каля 120–150 км).

«Мэта праграмы – стварэнне ў Беларусі развітой сеткі электразарадных станцый па прадстаўленні якасных і даступных паслуг па зарадцы электрамабіляў, якая забяспечвае камфортнае і бесперашкоднае перамяшчэнне электрамабіляў па тэрыторыі краіны і якая адпавядае сусветным стандартам». – падае прэсавая служба ўраду.

Колькасць станцыяў можа змяніцца ў залежнасці ад развіцця электрамабільнага парку ў краіне.

Мапа заправак кампаніі «Беларуснафта». Менавіта на іх размесцяцца новыя электразарадныя станцыі: функцыі па стварэнні і развіцці сеткі ажыццяўляе дзяржаўны аператар

Устаноўку падзарадных станцыяў сфінансуе дзяржаўная кампанія «Беларуснафта».

ДД

Глядзі таксама
Каментары