Беларусь пачне выпускаць джынсы


У спісе тавараў для замяшчэння імпарта з’явіўся чарговы пункт.

«Беллегпрам» мае намер наладзіць прадукцыю беларускага аналагу імпартных джынсаў. Пра гэта ў чацвер паведаміў Мікалай Яфімчык, старшыня канцэрна, на прэс-канферэнцыі ў Менску:

«Пытанне няпростае, але мы да канца давядзем», – заявіў Яфімчык.

Ён падкрэсліў, што беларускія джынсы не будуць шыцца выключна з бавоўны:

«Нам бессэнсоўна канкураваць з тым жа Туркменістанам, дзе джынсы каштуюць $ 7. Як варыянт – сумесь бавоўны, лёну і спецыяльных аздабленняў», – заўважыў кіраўнік Беллегпрама.

Канцэрн прагназуе, што беларускія джынсы будуць каштаваць вышэй сярэдняй цэнавой катэгорыі.

Паводле Яфімчыка, над стварэннем айчынных джынсаў цяпер працуюць «Аршанскі льнокамбінат» і «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае абʼяднанне». Да супрацоўніцтва плануюць падключыць спецыялістаў з Туркменістану.

Пра тэрміны зʼяўлення на прылаўках айчынных джынсаў старшыня «Беллегпрама» не паведаміў.

Першыя джынсы зрабіў Лівай Страўс у 1853 годзе як адзенне для рабочых і фермераў. У Савецкі Саюз яны патрапілі ў 1957 годзе падчас Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў.

ДД

Стужка навінаў