Кіроўца-беларус не прапусціў украінскі БТР


Мікрааўтобус «Фольксваген» з берасцейскім дзяржаўным нумарам не змог размінуцца з бронетранспарцёрам на дарозе каля вайсковай часткі ў раёне Роўна, Украіна. Трое пасажыраў мікрааўтобуса атрымалі траўмы, кіроўца мікрааўтобуса, а таксама экіпаж бронетранспарцёра не пацярпелі.

Беларускі мікрааўтобус у нядзелю раніцай кіраваўся на рынак у Роўна. Як паведамляе выданне «Рівне Вечерне», беларускі кіроўца не зразумеў жэстаў вайсковага рэгуліроўшчыка і не спыніўся каля вайсковага палігону. У гэты час з палігону выехаў бронетранспарцёр.

«Замежнік павінен быў знізіць хуткасць, спыніцца і прапусціць вайсковую тэхніку. Але ён не зрабіў гэтага, адбылося сутыкненне. Кіроўца з Беларусі потым згадзіўся, што проста не зразумеў жэстаў рэгуліроўшчыка», – пракаментаваў здарэнне Анатолій Прошын, кіраўнік прэсавай службы аператыўнага камандавання «Захід».

Фота: Ліана Диновська, Facebook
Фота: Ліана Диновська, Facebook

Пацярпелым спатрэбілася медычная дапамога. Дарожнае здарэнне будзе расследаваць вайсковая пракуратура.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў