Беларусь не змагла дамовіцца з Расеяй пра зніжку на газ


Фота svpressa.ru

Віцэ-прэмʼеры РФ і Беларусі Аркадзь Дварковіч і Уладзімір Сямашка на перамовах не дамовіліся пра зніжку на расейскі газ, паведаміў журналістам намеснік міністра энергетыкі Расеі Анатоль Яноўскі.

Паводле яго слоў, беларускі бок прапаноўваў не зніжку на нейкі працэнт, а нейкую абсалютную лічбу.

Ён не ўдакладніў памер запытанай Менскам зніжкі, а таксама час правядзення кансультацый.

Адзіным пакупніком газу «Газпрома» ў Беларусі выступае яго 100-адсоткавае даччынае таварыства ААТ «Газпром трансгаз Беларусь». З 2008-га года цана на газ разлічваецца штоквартальна па формуле з улікам індэксаў змянення коштаў на газойль і мазут (з 2013-га года гэтая формула замацаваная ў міжурадавым пагадненні). У трэцім квартале 2015-га кантрактная цана склала $ 142,32 за тысячу кубаметраў.

МЯ, паводле interfax.by

Глядзі таксама
Каментары