Беларусь не выдае Украіне экс-міністра абароны, якога абвінавачваюць у развале арміі


Адмірал Міхаіл Ежаль з 2014 года знаходзіцца ў беларускім вайсковым шпіталі.

Падпалкоўнік запасу, украінскі вайсковы журналіст Дзмітрый Тымчук апублікаваў у сваім «Facebookʼу» дакумент, з якога вынікае, што былы міністр абароны нашай паўднёвай суседкі ўсцяж «адлёжваецца ў беларускім вайсковым шпіталі».[/vc_column_text][vc_single_image image=”70016″ img_size=”large”][vc_column_text]Журналіст звярнуўся ў Генпракуратуру Украіны (ГПУ) з запытам, каб высветліць лёс украінскага адмірала, якога абвінавачваюць у нанясенні дзяржаве фінансавай шкоды памерам 42 млн грыўняў і лічаць асобай, якая разваліла ўкраінскае войска.

«У мяне просьба да Генпракуратуры Украіны і іншых украінскіх сілавікоў. Не дзеля правасуддзя, а хаця б дзеля гуманнасці – высветліце, нарэшце, што з Ежалем! Ён ужо другі год запар знаходзіцца ў беларускай вайсковай лячэбніцы. І ні вестачкі. Можа, яго ўтрымліваюць там сілком і праводзяць навуковыя і не вельмі навуковыя эксперыменты? Трэба ж разабрацца..», – заклікае Дзмітрый Тымчук.

Нагадаем, Міхаіл Ежаль быў прызначаны амбасадарам у Беларусі 3 красавіка 2013 года былым прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам. Раней ён быў міністрам абароны Украіны.

У жніўні 2014 – га на Ежаля завялі крымінальную справу. Яго падазраюць у знішчэння тылавога забеспячэння ўкраінскага войска.

Міхаіл Ежаль быў выкліканы на допыт у Кіеў, аднак украінскім уладам паведамілі, што з 10 жніўня 2014 года Міхаіл Ежаль знаходзіцца на лячэнні ў вайсковым шпіталі ў Менску і таму не можа прыехаць ва Украіну.

У лютым 2015 ГПУ адправіла запыт у Генпракуратуру Беларусі, каб высветліць, дзе знаходзіцца Ежаль і які стан ягонага здароўя. «Аднак у атрыманні запытанай інфармацыі Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь адмовіла», – паведаміла тады Генеральная пракуратура Украіны.

Глядзіце таксама >>> Народны дэпутат Украіны Ігар Гузь: Ежэль ужо ў Расеі

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў