«Беларусь – не Белая Расея»: у Кітаі пачалася кампанія па змене назвы нашай краіны


Пра кампанію па змене наймення нашай краіны ў Паднябеснай распавёў беларускі амбасадар у Кітаі Кірыл Руды.

Пра гэта ён напісаў у сваім «Twitter»:

«Беларусь – не Белая Расея». У Кітаі пачалася кампанія па змяненні наймення беларускай дзяржавы на кітайскай мове з «Белая Расея» або «Белоруссия» на «Беларусь».

Як адзначыў у каментарах да допісу амбасадар, іерогліф на карцінцы злева, які «выпаў», азначае «рускі».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў