Беларусь накіруе ва Украіну гуманітарную дапамогу


Савет міністраў даручыў МНС пры садзейнічанні МЗС забяспечыць дастаўку «гуманітаркі» ва Украіну.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савету міністраў ад 4 траўня.

«Міністэрству па надзвычайных сітуацыях пры садзейнічанні Міністэрства замежных справаў даручана забяспечыць дастаўку аўтамабільным транспартам гуманітарнай дапамогі ва Украіну; арганізаваць перадачу гуманітарнай дапамогі Місіі Міжнароднага Чырвонага Крыжа ва Украіне для размеркавання сярод пацярпелага насельніцтва Украіны», – напісана на сайце беларускага ўраду.

Сюжэт «Белсату» пра сустрэчу кіраўнікоў Беларусі ды Украіны

У спісе матэрыяльных каштоўнасцяў для аказання гуманітарнай дапамогі Украіне – туалетнае мыла, пральны парашок, туалетная папера, зубная паста, раслінны алей, цукар, дрожджы – агулам на суму 117 866 рублёў (крыху больш за $ 62 тыс.).

26 красавіка, падчас сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам, Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што накіруе гуманітарную дапамогу насельніцтву Украіны, якое пражывае ў зоне канфлікту.

Глядзіце тасама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў