Беларусь падпісала кантракт аб набыцці ў Расеі 12 знішчальнікаў Су-30СМ


Пра гэта карэспандэнту belta.by паведамілі ў прэс-службе Міністэрстве абароны.

«З метаю абнаўлення парку баявых лятальных апаратаў заключаны кантракт з Расеяй», – сказалі ў Мінабароны.

Кантракт прадугледжвае набыццё 12 самалётаў.

У траўні падпісанне кантракту анансаваў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі СПА УС Беларусі генерал-маёр Алег Двігалёў.

Паводле генерал-маёра, Беларусь таксама працягне папаўняць парк самалётаў Як-130, якія выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі курсантаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў