Беларусь на трэцім месцы ў рэйтынгу самых песімістычна настроеных краінаў свету


Больш песімістычныя за беларусаў настроі маюць толькі жыхар Паўднёвай Карэі ды Украіны.

Снимок экрана 2016-05-20 в 18.55.09Такія высновы можна зрабіць на падставе індэксу спажывецкага даверу, складзенага кампаніяй «Nielsen».

Гэты індэкс уключае ў сябе тры паказчыкі: ацэнку перспектываў на рынку працы ў бліжэйшыя 12 месяцаў, узровень фінансавага дабрабыту ў бліжэйшыя 12 месяцаў і гатовасць спажыўцоў выдаткоўваць грошы.

Крыху меншы песімізм у параўнанні з грамадзянамі Беларусі спытваюць жыхары Грэцыі ды Італіі.

Самы высокі ўзровень спажывецкага даверу ды аптымізму зафіксавалі ў Індыі.

Рэйтынг уключае 63 краіны, сярод іх Беларусь і Казахстан, якія былі далучаныя да даследавання ў першым квартале бягучага года.

НМ, belsat.eu, паводле nielsen.com

Стужка навінаў