Беларусь – на 63-м месцы ў рэйтынгу падаткавай нагрузкі на бізнес


Наша краіна апынулася ў сёмым дзясятку па падатковай нагрузцы на бізнес сярод 189 эканомікаў свету.

Такія вынікі сумеснага рэйтынгу Сусветнага банку і аўдытарскай кампаніі PwC.

Узровень падатковай нагрузкі на прыбытак мадэльнай кампаніі (Total Tax Rate) склаў 51,8 % пры сярэднім значэнні ў свеце ў 40,8 %, паведамляе Thinktanks.by.

Паводле складальнікаў рэйтынгу, Расея аказалася на 47-м месяцы, Грузія займае 40 месца, Малдова – 78 месца, Балгарыя – 88 месца, Украіна – 107 месца, Польшча – 58 месца, Літва – 49 месца.

Паводле складальнікаў рэйтынгу, Грузія аказалася на 40 месцы. Расея займае 47 месца, Літва – 49 месца, Польшча – 58 месца, Малдова – 78 месца, Украіна – 107 месца.

Узначальваюць рэйтынг Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

Пры складанні рэйтынгу ўлічвалася колькасць падатковых плацяжоў, час, неабходны на іх выплату, а таксама агульная падатковая нагрузка на сярэдняе прадпрыемства, што не карыстаецца падатковымі ільготамі.[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMmhFQ01JTWZXcEUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]НМ, belsat.eu

Стужка навінаў