Беларусь на 2-м месцы сярод постсавецкіх краінаў паводле росту цэнаў

video

Хутчэй, чым у Беларусі, цэны раслі толькі ў Азербайджане (6,6%).

У Беларусі ж цэны выраслі на 5,7 %. Далей ідуць Казахстан, Расея і Таджыкістан (па 2,1 %), Украіна (1,5 %). Цікава, што ў Кыргызстане цэны знізіліся (на 1,2 %).

Дадзеных наконт Туркменістану і Узбекістану няма.

У самаабвешчаным Прыднястроўі, якое мае ўласную фінансавую сістэму, цэны знізіліся на 0,01 %.

https://www.youtube.com/watch?v=HeaTj4pknIA

Рост спажывецкіх цэнаў у першым квартале 2016 года:

1. Азербайджан (6,6 %)
2. Беларусь (5,7 %)
3. Казахстан (3 %)
4. Расея (2,1 %)
5. Таджыкістан (2,1 %)
6. Украіна (1,5 %)
7. Эстонія (1,4 %)
8. Грузія (0,7 %)
9. Арменія (0,4 %)
10. Літва (0,4 %)
11. Латвія (0,2 %)
12. Малдова (0,1 %).
13. Кыргызстан (- 1,2 %)

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары