«Беларусь – краіна для жыцця»: альтэрнатыўная версія дзяржаўнай рэкламы


Ананімныя музыкі, якія называюць сябе «падпольным беларускім гуртом «NEXTA», перарабілі іміджавы ролік пра «квітнеючую» Беларусь.

Замест прыгожых даляглядаў і задаволеных жыццём людзей яны паказалі кадры збівання людзей міліцыянтамі, штурмы крамаў, дзікія танцы спецназаўцаў і затрыманні актывістаў.

Відэа зʼявілася на Youtube 21 студзеня.

А гэтак выглядае арыгінальнае відэа, спонсарам якога выступіў шэраг буйных беларускіх прадпрыемстваў.

Раней NEXTA пераспявалі гіт «Выхода нет» расейскага гурту «Сплин», дадаўшы ў тэкст беларускіх рэаліяў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў