Беларусь імкліва старэе


За апошнія 10 гадоў колькасць пажылых у Беларусі павялічылася амаль на 75 тыс, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

На пачатак 2014 г. 1 млн. 879 тыс. беларусаў трапілі ў катэгорыю людзей ва ўзрасце (ад 60 і старэй). Сярод іх 655 тыс. мужчынаў і 1млн. 224 тыс. жанчын.

Паводле дэмаграфічнай шкалы ААН насельніцтва краіны лічыцца старым, калі колькасць пажылых людзей (65 і больш гадоў) складаюць 7% ад усяго насельніцтва краіны. У Беларусі такіх людзей 13,9%. Калі тэндэнцыя захаваецца, то ў 2050 г. кожны трэці беларус будзе пенсіянерам. Варта адзначыць, што цяпер у Беларусі атрымліваюць пенсіі па ўзросце 2 млн. 84 тыс. чалавек.

[vc_single_image image=”346707″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў