Беларусь і ЗША дамовіліся аб вайсковай супрацы ў 2017 годзе


20 кастрычніка ў Вашынгтоне адбылася сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства абароны Беларусі і Міністэрства абароны ЗША, дзе быў падпісаны План аб двухбаковай вайсковай супрацы на 2017 год, паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Сёлета міністр замежных справаў Уладзімір Макей сустрэўся з намеснікам памочніка міністра абароны ЗША Майклам Карпентэрам.

Уладзімір Макей і Майкл Карпентэр абмеркавалі пытанні арганізацыі ўзаемадзеяння Беларусі і ЗША ў вайсковай сферы, а таксама наладжвання наўпроставага дыялогу паміж вайсковымі ведамствамі дзвюх краінаў ва ўмовах нарастання напружанасці ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў