Вербніца, Дзень Волі і скокі ў агонь – Беларусь і свет у найлепшых здымках тыдня


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

Belsat.eu прапануе агляд падзеяў мінулага тыдня ў фотаздымках.

Свет скаланула авіякатастрофа ў французскіх Альпах. На борце летака загінулі 150 чалавек. Вінаватым у знішчэнні летака мог быць 2-гі пілот, які адважыўся на гэта знарок. 

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Ва Украіне трывае замірэнне, але расейскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі мяркуе, што лёс Данбасу залежыць ад параду ў Маскве 9 траўня. На фота чальцы ўкраінскіх узброеных сілаў кіруюць танкам у Данецкай вобласці.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

У Басманным судзе Масквы адбылося чарговае слуханне справы ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі. Украінка ўзнавіла галадоўку супраць свайго незаконнага ўтрымання. Ва Украіне Надзея сталася сімвалам адвагі і нязломнасці.

[vc_single_image image=”8″ img_size=”large”]

Жыхар В’етнаму скача ў агонь падчас аднаго з рытуалаў на фестывалі этнічных меншасцяў В’етнаму.

[vc_single_image image=”11″ img_size=”large”]

Беларускія студэнты нясуць ганаровую варту ля вечнага агню на Плошчы перамогі ў Менску. У Беларусі пачалася падрыхтоўка да святкавання 70-годдзя перамогі ў ІІ сусветнай вайне.

[vc_single_image image=”14″ img_size=”large”]

У Беларусі адсвяткавалі Дзень Волі. На акцыю ў Менску прыйшло больш за тысячу чалавек, пераважна моладзь. Паводле вынікаў сацыялагічнага даследавання, пратэставы патэнцыял беларусаў большы ў параўнанні з 2010 годам, калі тысячы чалавек выйшлі на Плошчу каб пратэставаць супраць фальсіфікацыі выбараў.

[vc_single_image image=”17″ img_size=”large”]

Беларускія каталікі адзначылі Вербніцу. У Менску з гэтай нагоды адбылося тэатралізаванае прадстаўленне на ўспамін біблійных падзеяў, калі Ісуса Хрыста на восліку віталі пальмавымі галінкамі жыхары Іерусаліму. У Ашмянах, на захадзе Беларусі, вернікі зладзілі працэсію з крыжам, які ўсталявалі пасля на пагорку.

[vc_single_image image=”20″ img_size=”large”]

Віктар Шукеловіч, belsat.eu

Стужка навінаў