Беларусь і Расея выдаткуюць 20,5 млн. USD на сумесныя вайсковыя аб’екты


На аб’екты вайсковая інфраструктуры, якія плануюцца да сумеснага выкарыстання ў інтарэсах забеспячэння рэгіянальнай групоўкі войскаў, Расея і Беларусь выдаткуе амаль 1,2 млрд. расейскіх рублёў (каля 20,5 млн. USD). Такія лічбы закладзеныя ў праект праграмы ўдасканалення абʼектаў беларуска-расейскай вайсковай інфраструктуры на 2017-2020 год, апублікаваны на сайце пастаяннага камітэту Саюзнай дзяржавы.

З 1,2 млрд. 780 млн. павінна ўнесці Расея, астатнюю суму – Беларусь. На гэтыя грошы плануецца палепшыць стан пункта кіравання ВПС і войскаў СПА, стан трох аэрадромаў (2 з іх знаходзяцца ў Беларусі) і радыёнавігацыйнай часткі, тэхнічных характарыстык артылерыйскіх і інжынернай базаў боепрыпасаў, трох базаў тылу па размяшчэнні і захоўванні запасаў узбраення, боепрыпасаў і двух базаў матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

 

Яшчэ 409 млн. расейскіх рублёў (амаль 7 млн. USD) саюзны бюджэт выдзеліць на праграму сістэмы абароны інфармацыйных рэсурсаў Саюзнай дзяржавы «ва ўмовах нарастання пагрозаў у інфармацыйнай сферы» на перыяд да 2020 года. Беларуская доля ў гэтым праекце – 134 млн. рублёў (амаль 2,3 млн. USD). Дзяржаўным заказчыкам з беларускага боку выступае ААЦ, з расейскага – ФСБ.

Бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2018 год быў прыняты Парламенцкім сходам Саюзe 16 снежня. Пасяджэнне парламентарыяў з абедзвюх краін прайшло пад старшынствам спікера Дзярждумы Вячаслава Валодзіна ў Бранску.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары