Беларусь і Расея працуюць над адзінай візай


Яе ўвядзенне абмяркоўвалася на паседжанні групы высокага ўзроўню Рады міністраў Саюзнай дзяржавы.

Па выніках паседжання дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота паведаміў, што «ніхто супраць гэтага не пярэчыць, але ёсць пытанне, калі гэта рабіць і на якіх умовах».

«Усё гэта павінна быць зараз вырашана», – цытуе Рапоту «БелТА».

Паводле чыноўніка, размоваў па стварэннні адзінай міграцыйнай і візавай прасторы «было шмат».

«Тут яшчэ працы вельмі шмат, ёсць шэраг нявырашаных пытанняў, але мы дамовіліся, як будзем працаваць», – сказаў Рапота.

Сакратар паабяцаў, што ў кансультацыях возьмуць удзел прадстаўнікі міністэрстваў замежных справаў, міністэрстваў унутраных справаў ды памежнікі абедзвюх краінаў.

Нягледзячы на «саюзнасць» Беларусі і Расеі, пакуль замежнікі не могуць уехаць у Беларусь па расейскай візе, і наадварот.

ДД

Стужка навінаў