Беларусь і Расея абмяркуюць адмену роўмінгу


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі і Міністэрства сувязі і масавых камунікацыяў Расеі ў I квартале плануюць абмеркаваць адмену роўмінгу.

Пра гэта выданню «Экономические стратегии» заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргей Папкоў.

«Магчымасць адмены роўмінгу абмяркоўвалася на пасяджэнні Савету міністраў Саюзнай дзяржавы, які прайшоў у Гомлі 8 снежня, удзел у якім узялі таксама кіраўнікі двух галіновых ведамстваў. У ходзе пасяджэння была дасягнутая дамоўленасць аб правядзенні ў I квартале 2018 года сумеснай нарады двух міністэрстваў, арыентаванай на дэталёвую прапрацоўку пытанняў, звязаных з адменай роўмінгу паміж Беларуссю і Расеяй», – адзначыў міністр.

Ён дадаў, што ў першую чаргу неабходна на ўзроўні профільных міністэрстваў вызначыць стратэгічныя кірункі ўзаемадзеяння па дадзеным пытанні.

У сярэдзіне мінулага году прапанову адмяніць роўмінг паміж краінамі агучыла спікер Савету Федэрацыі РФ Валянціна Матвіенка.

НМ, belsat.eu, фотаздымак РИА Новости

Стужка навінаў