Беларусь і Паўднёвая Карэя могуць скасаваць візы


Паводле агенцыі «Ёнхап», Паўднёвая Карэя і Беларусь вядуць перамовы пра скасаванне візаў. Амбасадар Янг Чунг Мо падкрэслівае, што скасаванне візаў патрэбная абодвум краінам: «Нашыя краіны маюць патэнцыял для пашырэння двухбаковай супрацы ў інфармацыйнай і тэхналагічных сферах».

Таваразварот паміж Беларуссю і Паўднёвай Карэяй складае $100 млн, мы набываем электроніку і аўтамабільныя запчасткі, карэйцы купляюць беларускія ўгнаенні.

Амбасадара, аднак, больш хвалюе прыток турыстаў: летась Паўднёвую Карэю наведала толькі тысяча нашых суайчыннікаў.

«Візавыя нязручнасці перашкаджаюць вандроўкам нашых народаў», – кажа Янг Чунг Мо.

Да таго ж, усе суседзі Беларусі ўжо маюць з Паўднёвай Карэяй бязвізавыя пагадненні.

Пакуль без візаў на тэрыторыю Паўднёвай Карэі беларусы могуць патрапіць толькі з дыпламатычным пашпартам альбо пры транзіце ў Злучаныя Штаты Канаду, Новую Зеландыю і Японію. Консульскі збор за выдачу віз у амбасадзе Паўднёвай Карэі ў Менску вагаецца ад 40 да 60 долараў у залежнасці ад тыпу візы.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў