Беларусь і Кітай уводзяць бязвізавы рэжым


Адпаведнае міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў на тэрмін да 30 дзён было падпісанае 10 чэрвеня ў Цындаа (Кітай), паведамляе belta.by.

Дакумент стаў вынікам перамоваў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КНР Сі Цзінь Піна. Ад беларускага боку подпіс пад пагадненнем паставіў міністр замежных справаў Уладзімір Макей.

«Перакананы, што з моцным Кітаем будзе моцнай і Беларусь, якая з’яўляецца вашым верным саюзнікам», – заявіў падчас перамоваў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік КНР падкрэсліў, што Кітай заўсёды гатовы быць партнёрам і сябрам Беларусі.

На дадзены момант у Беларусі дзейнічае бязвізавы рэжым для арганізаваных турыстычных групаў з Кітая.

9-10 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся у Кітаі з працоўным візітам на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацы.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары