Беларусь і Калумбія абмяркуюць узаемную адмену візаў


Намеснік міністра замежных справаў Беларусі Яўген Шастакоў 12-16 лютага наведае з працоўным візітам Калумбію і Эквадор. Падчас перамоваў у Калумбіі плануецца абмеркаваць тэму ўзаемнай адмены візаў па ўсіх катэгорыях пашпартоў.

Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Менску прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, паведамляе сайт міністэрства.

Паміж Беларуссю і Эквадорам бязвіз ужо дзейнічае – пагадненне было падпісана яшчэ ў 2014 годзе.

«Калумбія і Эквадор з’яўляюцца перспектыўнымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі Беларусі ў лацінаамерыканскім рэгіёне. Беларускі бок ставіць перад сабой задачу нарасціць абʼёмы і пашырыць наменклатуру паставак на іх рынкі. Цяпер наш экспарт у гэтыя краіны прадстаўлены ў асноўным угнаеннямі, металапрадукцыяй і нафтапрадуктамі», – адзначыў Мірончык.

Мірончык падчас брыфінгу таксама заявіў, што МЗС рэкамендуе беларускім грамадзянам часова ўстрымацца ад наведвання Мальдываў, дзе з 5 лютага дзейнічае надзвычайнага становішча ў сувязі з беспарадкамі ў сталіцы краіны Мале.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары