Беларусь і Еўразвяз абмяркуюць спрашчэнне візавага рэжыму


Дакладная дата тэхнічных кансультацый па дадзеным пагадненні пакуль невядома.

Аднак паводле намесніцы міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной, нашую краіну перадусім цікавіць абмеркаванне пытанняў па пагадненні аб рэадмісіі.

Алена Купчына, патлумачыла, што гэтыя пытанні трэба абмеркаваць, у тым ліку ў святле новай міграцыйнай сітуацыі ў ЕЗ.

«Мы гатовыя прымаць гэтыя абавязацельствы на сябе. Але ёсць пытанне пераходнага перыяду», – патлумачыла яна.

Беларусь выступае за пераходны перыяд працягласцю ў тры гады. На тэхнічных кансультацыях таксама будзе разглядацца пытанне аб дыпламатычных пашпартах.

Ужо цяпер замежнікі могуць наведваць Аўгустоўскі канал і прылеглыя тэрыторыі ў турыстычных мэтах без візы. Аднак ёсць умовы – госці, якія хочуць наведаць нашу краіну без візы, мусяць атрымаць спецыяльны дакумент і мець грошы.

ДР belsat.eu, belta.by

Стужка навінаў