Беларус хоча выступіць на «Еўрабачанні» з Шакірай і голы


Віктар Дробыш вядзе перамовы з арганізатарамі «Еўрабачання» аб дазволе на ўдзел у нумары жывёлаў.

Нацыянальная музычная карпарацыя «Дробыш» падала парталу Super дэталі запланаванага нумару Аляксандра Іванова на конкурсе «Еўрабачання». Спявак мае выступіць без адзення і з некалькімі ваўкамі. Цяпер справа за дазволам сёлетніх арганізатараў, шведаў.

«Мы распачалі перамовы з арганізатарамі. Так, Саша будзе на сцэне голы, таксама там будуць ваўкі. Па сутнасці, кожны чалавек атаясамлівае сябе з нейкай татэмнай жывёлінай. Часамі мы падаўляем гэта ў сабе, але не кожны можа сустрэцца з жывёлінай асабіста. Мы хочам, каб усе адчулі гэтую тонкую мяжу паміж чалавекам і прыродай», – заявіў Віктар Дробыш.

Аляксандр Іваноў выканае ў Швецыі песню Дробыша «Help you fly».[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0MjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGYk0wQ0xFM292Wm8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Жывёліны, з якімі зняўся ў фотасэсіі Іваноў, жывуць у падмаскоўным Ступіна. Гэта ваўчыца Шакіра і чэхаславацкі воўчы сабака Саркус.

«Камсамолка» піша, што каб пасябраваць з партнёрамі па здымках, IVAN скарміў звярам кілаграм сасісак.[/vc_column_text][vc_single_image image=”142488″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Перад паездкай на конкурс графік Іванова вельмі шчыльны: ён наведвае заняткі па вакалу і ангельскай мове, а неўзабаве пачне хадзіць на акторскае майстэрства.

«Еўрабачанне» пройдзе 10–14 траўня ў Стакгольме.

ДД

Стужка навінаў