Беларусь хоча правесці чэмпіянат свету па хакеі 2021 года


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”258396″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Канкураваць за права прыняць турнір Беларусь будзе з Фінляндыяй і Латвіяй.

Выканкам Федэрацыі хакея Беларусі падчас свайго паседжання 22 ліпеня адзінагалосна зацвердзіў рашэнне падаць у Міжнародную федэрацыю хакея заяўку на права прыняць у Беларусі 85-ы чэмпіянат свету, які пройдзе з 7 па 23 траўня 2021 года.

У 2014 годзе нашая краіна ўжо была гаспадыняй ЧС па хакеі ў вышэйшым дывізіёне.

На паседжанні выканкаму падкрэслілі, што ўся неабходная інфраструктура для правядзення імпрэзы ўжо ёсць: таксама як і ў 2014-м, сусветнае першынство плануецца правесці ў Менску на дзвюх арэнах.

Канкураваць за права прыняць чэмпіянат Беларусь будзе з Фінляндыяй і Латвіяй.

Прэзідэнт Федэрацыі хакея Латвіі Кіраўc Ліпманc (Kirovs Lipmans) не сумняецца, што менавіта ягоная краіна атрымае права правесці чэмпіянат.

«У нас будзе прыярытэтнае права хаця б па той прычыне, што мы адмаўляліся ад правядзення чэмпіянату свету на карысць Беларусі ў 2014 годзе, на карысць Расеі ў 2016 годзе», – заяўляў ён агенцтву «Р-Спорт» у траўні.

«На гэты раз мы павінныя атрымаць турнір, усё ж такі ў нас ужо дзесяць гадоў не было чэмпіянату свету, а ў 2006 годзе мы правялі турнір на высокім узроўні», – сказаў Лімпан.

Рашэнне аб вызначэнні гаспадара турніру прымуць у Кёльне падчас чэмпіянату свету 2017 года.

ДД, belsat.eu; фота: прэсавая служба hockey.by

Стужка навінаў