Беларусь хоча прадаваць сельскагаспадарчую прадукцыю ў Азію і Афрыку


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”206223″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Міністэрства сельскай гаспадаркі шукае новыя рынкі збыту для беларускай прадукцыі, каб менш залежыць ад Расеі.

«Беларусь імкнецца дыверсіфікаваць экспарт сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання, але істотна знізіць долю Расеі пакуль не атрымліваецца», – паведаміў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч у сераду на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Ён удакладніў, што на сёння 94 % экспарту прыпадае на Расейскую Федэрацыю.

«Мы кажам пра тое, што не павінныя залежыць ад адной краіны-імпарцёра, таму працуем з іншымі краінамі. Прасоўваем туды свой тавар, але пакуль не ў тых абʼёмах, якія заяўлялі», – цытуе Марыніча «Інтэрфакс».[/vc_column_text][vc_single_image image=”206219″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Як канстатаваў першы намеснік міністра, Расея застаецца самым прывабным рынкам для ўсіх сусветных вытворцаў сельгаспрадукцыі. «Кошты там вельмі выгодныя», – растлумачыў намеснік міністра.

Паводле чыноўніка, еўрапейскі рынак таксама цікавы Беларусі, але шырокамаштабным пастаўках прадукцыі туды перашкаджаюць мытныя барʼеры:

«Загараджальныя мыты робяць нашу прадукцыю неканкурэнтаздольнай».

Са словаў Леаніда Марыніча, варта прымаць пад увагу вельмі жорсткую канкурэнцыю на гэтым рынку, асабліва ўзмоцненую пасля адмены квотаў на вытворчасць ды ўвядзення Расеяй санкцыяў у дачыненні да еўрапейскай прадукцыі.

Чыноўнік таксама дапусціў, што ўступленне Беларусі ў СГА можа не прывесці да істотнага росту паставак у краіны ЕС.

«Паглядзіце на прыклад Украіны, далі ім нейкія мінімальныя квоты. Яны іх асвоілі літаральна за два-тры месяцы. А далей што? Усё астатняе ідзе ў межах мыты», – канстатаваў ён. У сувязі з гэтым, на думку Марыніча, трэба асвойваць новыя рынкі.

«Сёння трэба гаварыць аб трэціх краінах – Індакітая, Блізкага Усходу, Паўночнай і Цэнтральнай Афрыкі. Вось туды трэба ісці і працаваць», – сказаў ён.

Паводле звестак Белстату, летась Беларусь экспартавала харчовых тавараў на $ 3 млрд 584,1 млн, што на 20,8% менш, чым пазалетась.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў