Беларус – гэта кітаец са знакам якасці. Лукашэнка адказаў на пытанні кітайскіх журналістаў


Фота: Alexei Druzhinin/Russian Presidential Press and Information Office/TASS. Сі Цзіньпін і жонкаю і Аляксандр Лукашэнка з сынам. Падчас візіту кіраўніка Беларусі ў Кітай у 2015 годзе

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі кітайскіх цэнтральных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.

Сустрэча прайшла ў Палацы Незалежнасці. У ёй узялі ўдзел 40 кітайскіх журналістаў.

Сусветная эканоміка і палітыка сталі, на жаль, непрадказальнымі. Але насуперак сусветным выклікам Беларусь і Кітай стварылі магутныя, трывалыя і надзейныя міждзяржаўныя сувязі – адносіны давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгадная супраца, – сказаў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы. – Мабыць, не знойдзецца ў Еўропе больш блізкай Кітаю краіны, чым Беларусь».

«Беларусь чакае ад стасункаў з Кітаем яшчэ больш выніковасці», – сказаў Прэзідэнт. Перш за ўсё размова ідзе пра эканоміку, у прыватнасці аб развіцці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, тлумачыць belta.by.

Адказваючы на патанні журналістаў, кіраўнік Беларусі адзначыў, што нашая краіна асабліва зацікаўленая ў развіцці сурацы з правінцыяй Гуандун. Лукашэнка анансаваў, што неўзабаве мае зʼявіцца прамы авіярэйс Менск – Гуанджоў (сталіца правінцыі Гуандун).

У траўні Аляксандр Лукашэнка плануе наведаць з працоўным візітам Кітай, дзе адбудзецца саміт «Адзін пояс і адзін шлях». Гэта будзе дзясяты візіт кіраўніка Беларусі ў КНР.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары