«Belarus Fashion Week»: старт ужо 6 красавіка


Чарговы Тыдзень моды ў Беларусі адбудзецца ў Менску 6-10 красавіка. Гледачы імпрэзы пабачаць пабачаць жаночыя і мужчынскія калекцыі восень-зіма 2016/2017.

Асноўны расклад BFW уключае ў сябе паказы такіх вядомых брэндаў як LEORGOFMAN, ton-in-ton, Julia Babiy, Candy Lady, NAVY, Line A, Harydavets & Efremova, Davidova, BOITSIK, Alena Goretskaya, Hunkemöller, Kardash, Aiplatov.

12 сакавіка адбыўся кастынг мадэляў для паказаў, які наведалі больш за 500 жадаючых прайсціся па галоўным подыуме краіны.

У праграму падзей Belarus Fashion Week уваходзяць, між іншага, штодзённыя паказы, конкурс маладых дызайнераў, модных блогераў і журналістаў ды шмат іншага.

«Belarus Fashion Week» – міжнародная прафесійная імпрэза, зарыентаванаў на папулярызацыю дызайнерскага адзення «prêt-a-porter» і «prêt-a-porter de luxe» ў Беларусі. Першы сезон BFW адбыўся ў Менску ўвосень 2010 года.

Сёлета імпрэза адбудзецца па адрасе праспект Пераможцаў, 14.

Расклад можна паглядзець тут.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў